Ян Юрый Грабоўскі
Ян Юрый Грабоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Ежы Францішак Грабоўскі | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
XVIII стагоддзе |
||||||
Смерць |
16 лютага 1789[1] |
||||||
Род | Грабоўскія | ||||||
Бацька | Стэфан Грабоўскі | ||||||
Маці | Тэадора са Стрыенскіх[d] | ||||||
Жонка | Альжбета Шыдлоўская і Ганна з Грушчынскіх[d] | ||||||
Дзеці | Павел Ян Грабоўскі, Аляксандра з Грабоўскіх[d], Казімір Грабоўскі[d], Канстанцыя з Грабоўскіх[d] і Ежы Францішак Грабоўскі | ||||||
Веравызнанне | кальвінізм | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
Узнагароды |
Ян Юрый Людвік з Канопніцы Грабоўскі (каля 1730 — 16 лютага 1789, Ізабелін) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Грабоўскіх герба «Тапор» (або «Окша»). Нарадзіўся ў сям’і Стэфана, віштынецкага старосты, і Тэадоры са Стрыенскіх[2].
У 1755—1756 гадах палкоўнік ЯКМ, у 1757 годзе генерал маёр і палкоўнік войска ВКЛ, у 1763 годзе палкоўнік Пінскага Рэгіменту, у 1776—1785 гадах генерал-інспектар войскаў літоўскіх, у 1779—1789 гадах генерал лейтэнант літоўскага войска, домбскі староста[2].
Кавалер ордэнаў Святога Станіслава (1779), Белага Арла (1780) і Аляксандра Неўскага[2].
Памёр 13 лютага 1789 г. Валодаў у Ваўкавыскім павеце маёнткамі Ізабелін, Зеляневічы, Крупкі, як гэта вынікае з дзельчага ліста яго сыноў ад 1789 г. З’яўляўся фундатарам і калятарам кальвінскага збору ў Ізабеліне[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Быў двойчы жанаты. У 1754 годзе ажаніўся з Яаннай з Грушчынскіх (каля 1730 — 1764), ад шлюбу з якой меў дзевяць дзяцей:
- Тэадор
- Тэадора Кацярына (нар. 1755)
- Ежы Францішак (1756—1799), генерал-інспектар войскаў літоўскіх
- Міхаіл Багдан (нар. 1757)
- Стэфан Казімір (1758—1794), сакратар каралеўскага двара
- Павел Ежы (1759—1794), генерал польскіх войскаў
- Ганна Караліна (нар. 1761)
- Канстанцыя (1762—1842), жонка каралеўскага камергера Вінцэнта Дорыа-Дзерналовіча
- Людвік Зыгмунт (нар. 1763)
У 1769 годзе другі раз ажаніўся з Альжбетай з Шыдлоўскіх (1748/1749 — 1810), дачкой ваяводы плоцкага Тэадора Шыдлоўскага і Тэрэзы Віткоўскай. Дзеці:
- Станіслаў Грабоўскі (1780—1845), граф, міністр адукацыі Царства Польскага
- Міхал Грабоўскі (1773—1812), брыгадны генерал арміі Герцагства Варшаўскага
- Ізабела Грабоўская (1776—1858), жонка Валента Фаўсціна Сабалеўскага
- Аляксандра Грабоўская (1771—1789), жонка Францішка Салезія Красіцкага
- Казімір Грабоўскі (1774—1833), польскі перакладчык, маршалак ваўкавыскі
- Канстанцыя Грабоўская
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Грабоўскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 551. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Генералы-інспектары войскаў літоўскіх
- Нарадзіліся ў XVIII стагоддзі
- Нарадзіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім
- Памерлі 16 лютага
- Памерлі ў 1789 годзе
- Памерлі ў Новагародскім ваяводстве
- Грабоўскія
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Асобы
- Памерлі ў Ваўкавыскім раёне
- Генералы Рэчы Паспалітай